Геракліт

Геракліт
стар.-грэч.: Ἡράκλειτος ὁ Ἐφέσιος
Дата нараджэння каля 535 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці каля 470-я да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік, фізік
Навуковая сфера філасофія
Школа/традыцыя па-за школамі
Кірунак Еўрапейская філасофія
Перыяд Старажытнагрэчаская філасофія
Асноўныя інтарэсы Анталогія, эпістэмалогія, этыка, палітыка
Значныя ідэі Логас-агонь, усеагульная зменлівасць
Зведалі ўплыў Кратыл, Платон, Арыстоцель, Фрыдрых Ніцшэ, Марцін Хайдэгер і шматлікія іншыя
Вядомыя вучні Эмпедокл[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геракліт Эфескі (стар.-грэч.: Ἡράκλειτος ὁ Ἐφέσιος, 544 да н.э. — 483 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф-дасакратык.Заснавальнік першай гістарычнай ці першапачатковай формы дыялектыкі. Галоўная крыніца звестак пра жыццё Геракліта — Дыяген Лаэрцкі.

Геракліт паходзіў з арыстакратычнага афінскага роду, але ўхіляўся ад удзелу ў палітычным жыцці Эфесу, дзяржаўнае ўладкаванне якога падавалася яму безнадзейна сапсаваным.

Адзінае сачыненне — «Аб прыродзе» - не захавалася, вядомыя толькі асобныя фрагменты, змешчаныя ў творах іншых аўтараў. Сімвалізм і шматзначнасць, характэрныя для гэтых фрагментаў, ускладняюць разуменне іхняга зместу, дзеля чаго яшчэ ў старажытнасці Геракліт атрымаў мянушку "Цёмны". Лісты, якія прыпісваюцца Геракліту, лічацца падробнымі.

Першапачаткам усяго Геракліт лічыў стыхію агню. Свет, паводле Геракліта не створаны багамі ці людзьмі. Дыялектыка па Геракліту ёсць канцэпцыя бесперапыннае перамены, станаўлення, кругавароту стыхіяў і вечнай барацьбы супрацьлегласцяў. Шырока вядомы створаны Гераклітам вобраз ракі, у якую нельга ўвайсці двойчы, бо яна кожны раз іншая. Вялікія спрэчкі выклікала вучэнне Геракліта пра логас, які ён тлумачыў як "бог", "кон", "неабходнасць", "вечнае", "агульнае", "мудрасць", "закон", - то бок універсальны прынцып парадку і неабходнасці.

Зноскі

  • Marcovich M. Heraclitus: Greek text with a short commentary including fresh addenda, corrigenda and a select bibliography (1967 — 2000) / 2 ed. Sankt Austin: Academia-Verlag, 2001. (International Pre-Platonic Studies; Vol. 2). 677 p. ISBN 3-89665-171-4.
  • Robinson, T.M. (1987). Heraclitus: Fragments: A Text and Translation with a Commentary. Toronto: University of Toronto Press. ISBN 0-8020-6913-4.
  • Francesco De Martino, Livio Rossetti, Pierpaolo Rosati: Eraclito. Bibliografia 1970—1984 e complementi 1621—1969. Neapel 1986.
  • Evangelos N. Roussos: Heraklit-Bibliographie. Wissenschaftliche Buchgesellschaft, Darmstadt 1971, ISBN 3-534-05585-3.