Герань галубіная[3] (Geranium columbinum) — травяністая аднагадовая расліна сямейства Гераніевыя (Geraniaceae). Расце на умерана сухіх, багатых пажыўнымі рэчывамі вапнавых глебах, у лясах і на ўзбочынах дарог, на вышыні 0-1, 200 метраў над узроўнем мора[4].
Дасягае памераў 15-30 сантыметраў у вышыню, максімальна здольная дасягнуць 60 сантыметраў. Сцябло прамое, разгалінаванае і пакрыта валасінкамі. Лісце процілеглае, пяцікутнае і пальчатае, яго пялёсткі маюць два-тры глыбокіх зрэзы, якія робяць яго падобным па форме на нагу голуба (адсюль і лацінскі эпітэт columbinus). Кветкі памерам 15-20 міліметраў з пяццю яйкападобнымі сэрцападобнымі пялёсткамі даўжынёй з чашалісцікі. Пялёсткі, з характэрнымі прожылкамі, маюць даўжыню ў 7-9 мм. Перыяд цвіцення працягваецца з сакавіка па верасень. Кветкі гермафрадытны і апыляюцца насякомымі[4][5].
Расце па ўсёй Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. Таксама сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы[5][6].
Від Герань галубіная ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).
Geranium columbinum мае наступныя сінонімы[6]:
- Geranium malvaceum Burm.f.,
- Geranium gracile Schenk,
- Geranium diffusum Picard
- Geranium pallidum Salisb.
Зноскі