Герань круглалістая[3] (Geranium rotundifolium L.) — від раслін сямейства Гераніевыя (Geraniaceae). Этымалогія: лац.: rotundifolium — «круглалісты».
Аднагадовая травяністая расліна, 10-40(-60) см вышынёй. Сцёблы прамыя, апушаныя. Валасістае лісце размешчана ў разетцы ля аснавання, а затым супратыўнае. Суквецці: парасонік на дзве кветкі. Пялёсткі (3,7) 4-8 мм, зваротнаяйкападобныя, цэлыя, ружовыя або фіялетавыя. Цвіце з лютага па ліпень (верасень), а часам і ў зімовы перыяд.
Паўночная Афрыка: Алжыр; [пн.] Лівія [пн.]; Марока; Туніс. Азія: Афганістан; Кіпр; Іран; Ірак; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя; Казахстан; Кыргызстан; Таджыкістан; Туркменістан; Індыя [пн.зах.]; Пакістан [пн.]. Каўказ: Арменія, Азербайджан; Грузія; Расія — Перадкаўказзе, Дагестан. Еўропа: Ірландыя; Вялікабрытанія; Аўстрыя; Бельгія; Чэхія; Германія; Венгрыя; Славакія; Беларусь; Латвія; Літва; Малдова; Украіна [у тым ліку Крым]; Індыя; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя [у тым ліку Крыт]; Італія [у тым ліку Сардзінія, Сіцылія]; Румынія, Сербія; Славенія; Партугалія [у тым ліку Мадэйра]; Гібралтар; Іспанія [у тым ліку Балеарскія астравы, Канарскія астравы]. Натуралізаваны ў некаторых іншых краінах.
Аддае перавагу цёплым, больш-менш сухім і багатым пажыўнымі рэчывамі камяністым супескам. Расце на палях, у вінаградніках, уздоўж сцен, платоў, дарожак і ў садках.
Від Герань круглалістая ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 59. — 160 с. — 2 350 экз.