Герань лугавая | |||||||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Geranium pratense L. | |||||||||||||||||||||
|
Герань лугавая[1] (Geránium praténse) — двухдольная кветкавая расліна, від роду Герань (Geranium) сямейства Geraniaceae.
Герань лугавая, чэрвяточнік[2], грабелькі, змяёўка, кураслеп галубячы[2][3][4].
Паводле Tropicos.org. Missouri Botanical Garden[5].
У прыродзе арэал віду ахоплівае умераныя раёны Еўразіі, ад Іспаніі на захадзе да Кітая на ўсходзе і ад Скандынавіі на поўначы да Індыі на поўдні. Еўропа: усе краіны Заходняй Еўропы, адсутнічае на Крыце і Балеарскіх астравах, усе горы Еўропы; Азія: Турцыя, Іран (паўночная частка), Непал, Індыя (Гімалаі), Кітай (горы), Карэйскі паўвостраў, Бірма (хрыбет Лайп'е), Японія (востраў Хакайда); Паўночная Амерыка: Аляска (заходняя частка), Алеуцкія астравы, Канада (галоўным чынам поўдзень), ЗША (усходнія штаты да Вірджыніі і Місуры на поўдзень, рэдка на паўночным захадзе, Кардыльеры); Паўднёвая Амерыка: Эквадор, Калумбія, Перу (Анды); Цэнтральная Амерыка: Ямайка. На тэрыторыі былога СССР сустракаецца ва ўсёй еўрапейскай частцы (акрамя паўпустынь), на Каўказе (горныя раёны). Сярэдняя Азія: Джунгарскі Алатау, Цянь-Шань; Сібір: на ўсход ад паўднёвага ўзбярэжжа возера Байкал, самыя паўночныя месцазнаходжанні: Обская губа (кадя Палярнага круга), Верашчагіна, на Енісеі (64° паўночнай шыраты); Далёкі Усход: Прыморскі край, Сіхатэ-Алінь, Сахалін, Курыльскія астравы, Ахоцкае ўзбярэжжа, Камандорскія астравы.
Пераважна лясная і лугавая расліна. Сустракаецца на выганах, па дарогах, галечнікам, на вільготных і багністых лугах, у негустых лясах, у горных лясных і лесастэпавых раёнах, на травяністых схілах, зрэдку ў стэпах. Падымаецца да вышыні 1500—4500 метраў над узроўнем мора.
Культывуецца і натуралізавана паўсюдна[6].
Від Герань лугавая ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).
ещё 4 семейства (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ больш 300 відаў | ||||||||||||
парадак Геранекветныя | род Герань | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя | сямейства Гераніевыя | від Герань лугавая | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ 4 рода | ||||||||||||