Геранім Валовіч, або Яраш Валовіч (? — 1636) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Сакратар каралеўскі, вялікі пісар літоўскі, падскарбі дворны, вялікі падскарбі літоўскі, падканцлер літоўскі, староста генеральны жамойцкі, староста кобрынскі, войт магілёўскі.
Сын Івана Іванавіча Валовіча. Брат старосты жамойцкага Андрэя Валовіча, віленскага біскупа Яўстафія Валовіча і гродзенскага старосты Паўла Валовіча. Набліжаны караля Жыгімонта III.
У Гародні пабудаваў мост цераз Нёман.