Геранім Фларыян Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Чартарыйскі[d] | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Фердынанд Жавускі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Пацей | ||||||
Пераемнік | Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 мая 1715 |
||||||
Смерць |
17 мая 1760[1] (45 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Караль Станіслаў Радзівіл[2] | ||||||
Маці | Ганна Кацярына з Сангушкаў | ||||||
Жонка | Тэрэза з Сапегаў[d][2][3], Магдалена з Чапскіх[d][2] і Анеля з Мянчынскіх[d][2] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геранім Фларыян Радзівіл (4 мая 1715, Белая, Берасцейскае ваяводства — 17 мая 1760) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат. Падчашы вялікі літоўскі (1739—1750), харунжы вялікі літоўскі (1750—1760).
Сын Караля Станіслава Радзівіла і Ганны Кацярыны з Сангушкаў.
Атрымаў хатнюю адукацыю, у 1730—1735 гадах падарожнічаў за мяжой. З 1731 года стаў фактычным уладальнікам (юрыдычным з 1744 года) т. зв. «Нойбургскіх маёнткаў». Трымаў таксама Пшэмысльскае і Крычаўскае староствы.
Меў 6-тысячнае войска (па колькасці раўнялася войску Вялікага Княства Літоўскага). Гарнізоны размяшчаліся ў Слуцку (галоўныя сілы), Белай, Біржах, Кейданах, Невелі, Себежы, Крычаве, Капылі, Нягневічах, Рубяжэвічах, Беліцы і набіраліся з мясцовай шляхты і ваенна-служылых людзей (зямян, выбранцаў і інш.); афіцэры запрашаліся часткова з-за мяжы. У Бялай, пасля ў Слуцку трымаў афіцэрскую школу (кадэцкі корпус). Геранім Фларыян Радзівіл захоўваў жорсткі парадак у сваіх гарадах і маёнтках, задушыў Крычаўскае паўстанне 1743—1744 гадоў. У 1756 годзе пачаў будаваць на востраве Жыд-возера (перайменаваў яго ў Князьмор, цяпер возера Чырвонае) мураваны замак пад назвай Венецыя; меркаваў стварыць на возеры флот з артылерыяй.
Заснаваў тэатр у Белай і Слуцкі тэатр Радзівілаў (1751), артысты для якога рыхтаваліся ў спецыяльнай школе (першая ў Рэчы Паспалітай). Сабраў карцінную галерэю, вялікую бібліятэку, арганізаваў значнае будаўніцтва ў сваіх рэзідэнцыях — Белай і Слуцку.
У шлюбах з Тэрэзай Сапегай, Магдаленай Чапскай і Анеляй Мянчынскай дзяцей не меў, і яго маёнткі перайшлі да брата Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі.