Герб Гамбіі

Герб Гамбіі
Дэталі
Суб’ект Гамбія і Гамбія (1965—1970)
Зацверджаны 18 лістапада 1964
Заснаванне 18 лістапада 1964

Герб Гамбіі прыняты 18 лістапада 1964 года.

На гербе намаляваныя два льва, якія трымаюць сякеру і матыку, падтрымліваючы шчыт, на якім таксама намаляваныя перакрыжаваныя сякера і матыка. Зверху шчыта намаляваны геральдычны шалом рыцара і пальмавая галіна вакол яго. У ніжняй частцы герба — нацыянальны дэвіз: Прагрэс — Мір — Росквіт (па-англійску Progress — Peace — Prosperity).

Два льва сімвалізуюць каланіяльную гісторыю краіны як часткі Брытанскай імперыі. Перакрыжаваныя сякера і матыка азначаюць важнасць сельскай гаспадаркі для краіны, а таксама сімвалізуюць дзве асноўныя этнічныя групы — мандзінка і фульбе.