Герд Фальтынгс | |
---|---|
ням.: Gerd Faltings | |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1954[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | алгебраічная геаметрыя і тэорыя лікаў |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][3] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ганс-Ёахім Настольд[d] |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія імя Дэні Хайменама[d] (1983) Філдсаўская прэмія (1986) грант Гугенхайма (1988) прэмія імя Лейбніца[d] (1996) прэмія Штаўта[d] (2008) медаль Кантара[d] (2017) |
Сайт | hcm.uni-bonn.de/p… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герд Фальтынгс (ням.: Gerd Faltings; нар. 28 ліпеня 1954, Гельзенкірхен-Бюрэ) — нямецкі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1986), вядомы сваімі працамі ў галіне алгебраічнай геаметрыі.
З 1972 па 1978 гады вывучаў матэматыку і фізіку ў Вестфальскім універсітэце імя Вільгельма. У 1978 годзе атрымаў ступень Ph.D. па матэматыцы, а ў 1981 годзе прайшоў хабілітацыю (і тое, і другое — у тым жа Вестфальскім універсітэце імя Вільгельма). З 1982 па 1984 гады быў прафесарам Вупертальскага ўніверсітэта, затым — прафесарам Прынстанскага ўніверсітэта (1985—1994).
У 1986 годзе ва ўзросце 32 гадоў Герд Фальтынгс быў удастоены Філдсаўскага медаля за доказ гіпотэзы Мардэла. З 1995 года з’яўляецца членам савета дырэктараў Інстытута матэматыкі таварыства Макса Планка ў Боне. У 1996 годзе атрымаў прэмію імя Лейбніца Нямецкага навукова-даследчага таварыства — вышэйшую германскую ўзнагароду для навукоўцаў-даследчыкаў.
У 2015 годзе разам з Хенрыкам Іванецам быў удастоены прэміі Шаа за ўвядзенне і развіццё базавых інструментаў тэорыі лікаў, якія дазволілі ім і іншым вырашыць некаторыя задачы, што сталі класічнымі.
Член Леапальдзіны (1992), Рэйнска-Вестфальскай АН (1999) і Еўрапейскай акадэміі (2014), Берлінска-Брандэнбургскай АН, член-карэспандэнт Гётынгенскай АН (1991), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2016), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.