| ||
Glycon of Athens[d] і Лісіп[2] | ||
Геркулес Фарнезскі. 370 да н.э.[1] | ||
Матэрыял | мармур | |
---|---|---|
Нацыянальны археалагічны музей, Неапаль | ||
(інв. 6001) | ||
![]() |
Геркулес Фарнезскі — адна з найбольш знакамітых скульптур антычнасці, у наш час выстаўлена ў Нацыянальным археалагічным музеі ў Неапалі.
Скульптура ўяўляе сабой рымскую (ці, магчыма, выкананую ў афінскай майстэрні Глікона) копію III стагоддзя з грэчаскага арыгінала IV стагоддзі да н.э., які не дайшоў да нас і аўтарства якога належыць Лісіпу ці камусьці са скульптараў яго кола. Паводле ўспамінаў італьянскага натураліста Улісэ Альдравандзі, запісанх у 1592, статуя была выяўлена ў 1546 пры раскопках руін Тэрм Каракалы (пабудаваны ў 216 г.). Знаходка неўзабаве папоўніла калекцыю пармскага герцага Алесандра Фарнезэ, пляменніка Папы Паўла III. Перш чым заняць месца ў музейнай экспазіцыі ў Неапалі, статуя размяшчалася ў асабістых пакоях герцага ў Палацца Фарнезэ ў Рыме, дзе, паводле сведчання Джорджыа Вазары, яе атачалі фрэскі з выявай подзвігаў герцага, выкананыя Федэрыка Цукары ў 1566—1569.