Герман Холерыт | |
---|---|
англ.: Herman Hollerith | |
Дата нараджэння | 29 лютага (12 сакавіка) 1860[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 1929[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вынаходнік, бізнесмен, статыстык, матэматык, спецыяліст у галіне інфарматыкі, інжынер |
Навуковая сфера | інфарматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | горны інжынер[d][7] (1890) |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герман Холерыт (англ.: Herman Hollerith; 29 лютага 1860 — 17 лістапада 1929) — амерыканскі інжынер і вынаходнік. Бацька сучасных аўтаматычных вылічэнняў. Вядомы як стваральнік электрычнай табулявальнай сістэмы.
Нарадзіўся ў горадзе Буфала (ЗША) у сям’і нямецкіх імігрантаў. У 1879 годзе ён скончыў горную школу пры Калумбійскім універсітэце і стаў асістэнтам прафесара У. Трубрыджа спачатку ў Калумбійскім універсітэце, а затым у Бюро па перапісе насельніцтва. У 1882 годзе Холерыт пачаў выкладанне ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, а пазней перайшоў на працу ў Патэнтнае ведамства ЗША.
У 1880 гадах ён распрацаваў абсталяванне для працы з перфакарткамі (Патэнты ЗША 395781, 395782 і 395783), якое мела значны поспех пры перапісах насельніцтва ЗША ў 1890 і 1900 гадах.
У 1890 годзе Халерыт у Калумбійскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю па філасофіі.
У 1896 годзе Холерыт стварыў кампанію Tabulating Machine Company для прасоўвання сваіх табулявальных машын. У 1911 годзе ён прадаў сваю кампанію і яна ўвайшла ў прамысловы кангламерат C-T-R, створаны прадпрымальнікам Чарльзам Флінтам. У 1924 году C-T-R была пераназваная ў IBM.