Герман Эміль Фішэр

Герман Эміль Фішэр
ням.: Hermann Emil Fischer
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1852(1852-10-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1919(1919-07-15)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Agnes Gerlach[d]
Род дзейнасці біяхімік, хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Адольф Баер
Вядомыя вучні Oskar Piloty[d], Ота Паўль Герман Дзільс, Адольф Віндаус, Ludwig Knorr[d], Фрыц Прэгль і Ота Генрых Варбург
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эміль Герман Фішэр (ням.: Hermann Emil Fischer; 9 кастрычніка 1852, Ойскірхен — 15 ліпеня 1919, Берлін) — нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1902).

Фішэр нарадзіўся ў Ойскірхене, пад Кёльнам, у сям’і бізнесмена. Пасля заканчэння школы ён хацеў займацца натуральнымі навукамі, аднак яго бацька вымусіў яго займацца ў сямейным бізнесе, пакуль не пераканаўся ў яго непрыдатнасці да гэтага.

Фішэр паступіў у Бонскі ўніверсітэт ў 1872, але ў тым жа годзе перавёўся ў Страсбургскі ўніверсітэт. Скончыўшы яго ў 1874 з работай па фталеіну, быў пакінуты пры ўніверсітэце. У 1875 ён адправіўся ўслед за адным са сваіх настаўнікаў у Мюнхенскі ўніверсітэт і ў 1879 стаў прафесарам хіміі. У 1881 прызначаны прафесарам ва ўніверсітэце ў Эрлангене. У 1888 запрошаны прафесарам хіміі ва ўніверсітэт у Вюрцбурга. У 1892 запрошаны ва ўніверсітэт у Берліне, дзе ён працаваў да самай смерці ў 1919.

Зноскі

  1. а б Hermann Emil Fischer — 2009.
  2. а б Emil Hermann Fischer // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.