Герма́нская антаркты́чная экспеды́цыя (Экспеды́цыя «Га́уса», ням.: Gauß-Expedition [па назве даследчага судна], 1901—1903) — першая нямецкая экспедыцыя ў Антарктыку, якая ўзначальвалася ветэранам экспедыцый у Грэнландыю[1], прафесарам геалогіі і геафізікі Берлінскага ўніверсітэта Эрыхам фон Дрыгальскім[2].
З 1865 года Георг фон Наймаер спрабаваў арганізаваць нямецкую экспедыцыю ў Антарктыду, але яна адбылася толькі праз дзесяцігоддзі[1]. Дрыгальскі быў абраны кіраўніком экспедыцыі астатнімі яе ўдзельнікамі і яму было дазволена пабудаваць карабель спецыяльна для гэтай экспедыцыі[2]. Карабель назвалі «Гаус» у гонар Карла Фрыдрыха Гауса. Экспедыцыя фінансавалася Вільгельмам II, які вылучыў на яе 1 200 000 залатых марак. Сабраныя ў ходзе экспедыцыі навуковыя дадзеныя заклалі аснову для свабоды меркавання ў падыходзе да навуковых тэорый і для разумення новай канцэпцыі Аляксандра Гумбальта.
Задачай экспедыцыяй было даследаванне невядомай тэрыторыі Антарктыды, якая ляжыць на поўдзень ад архіпелага Кергелен. Экспедыцыя стартавала з Кіля 11 жніўня 1901 года ў складзе трыццаці двух мужчын, у тым ліку пяці афіцэраў, пяці навукоўцаў і толькі двух членаў імператарскіх ВМС, нягледзячы на крыніцу фінансавання экспедыцыі[2][1]. 22 лістапад 1901 года карабель прыбыў у Кейптаўн, дзе прабыў да 7 снежня, папаўняючы запасы гаручага і правізіі.
Невялікая частка каманды засталася на Кергеленскіх астравах, куды яны прыбылі 2 студзеня 1902 года, у той час як асноўная частка каманды рушыла ўслед далей на поўдзень[1]. Эрых фон Дрыгальскі нанёс кароткі візіт на востраў Херд і даў першую ўсеабдымную навуковую інфармацыю аб геалогіі, флоры і фаўне вострава. Дрыгальскі даследаваў невядомы на той момант рэгіён Антарктыды на поўдзень ад архіпелага Кергелен. Выбар гэтай вобласці паміж морам Уэдэла і Зямлёй Эндэрбі вынікае з ініцыятывы і размеркавання намаганняў міжнароднай супольнасці па вывучэнні Антарктыкі, зацверджанай прэзідэнтам Каралеўскага геаграфічнага таварыства Клементам Маркхэмам[1]. Падчас экспедыцыі мела месца некаторае супрацоўніцтва з брытанскай антарктычнай экспедыцыяй, якая дзейнічала ў той жа час у іншай частцы кантынента[1].
Нягледзячы на тое, што карабель быў заціснуты льдамі на працягу амаль 14 месяцаў на адлегласці прыкладна 70 км да берагавой лініі, да лютага 1903 года экспедыцыя выявіла новыя тэрыторыі ў Антарктыдзе — 21 лютага 1902 года Зямлю Вільгельма II з вулканам Гаусберг[1]. 16 сакавіка карабель зноў прыбыў у Кейптаўн для папаўнення запасаў харчавання і гаручага, аднак германскі ўрад праз сваё пасольства адмовіў у далейшым фінансаванні экспедыцыі, загадаўшы Дрыгальскаму вяртацца ў Германію.
Дрыгальскі быў першым даследчыкам, які выкарыстаў газавы аэрастат у Антарктыдзе[2].
Экспедыцыя прыбыла назад у Кіль 23 лістапада 1903 года[2]. Пазней Дрыгальскі напісаў хроніку экспедыцыі і рэдагаваў аб'ёмныя навуковыя дадзеныя: з 1905 па 1931 год ён апублікаваў 20 тамоў і 2 атласы з апісаннем экспедыцыі.