Германія ў Першай сусветнай вайне

Герма́нія ўступіла ў Першую сусветную вайну 1 жніўня 1914 года, абвясціўшы вайну Расіі. 3 жніўня вайну Германіі аб'явіла Францыя, а 4 жніўняБрытанская імперыя.

Нагодай для пачатку вайны стала забойства аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанда сербскім студэнтам. Германская імперыя падтрымала свайго саюзніка Аўстра-Венгрыю і, 1 жніўня запатрабаваўшы ад Расіі спыніць мабілізацыю, абвясціла апошняй вайну.

Германія прымала актыўны ўдзел у вайне. Нямецкія войскі ваявалі на Заходнім, Усходнім, Італьянскім і Балканскім франтах. Акрамя гэтага нямецкія каланіяльныя войскі вялі баявыя дзеянні ў Афрыцы. Германскі флот дзейнічаў у Паўночным, Балтыйскім марах, у Атлантычным, Ціхім і Індыйскім акіянах, Германія таксама вяла неабмежаваную падводную вайну. Германія была лідарам ваенна-палітычнага блока Цэнтральных дзяржаў.

Пасля паражэння Цэнтральных дзяржаў у вайне па Версальскаму мірнаму дагавору асноўнай вінаватай Першай сусветнай вайны была названая Германія. Таксама пасля вайны Германія страціла ўсе калоніі, значную частку тэрыторыі. Памеры арміі і флоту былі моцна абмежаваныя, на краіну была ўскладзена выплата рэпарацый пераможцам.