Герт Гротэ

Герт Гротэ
нідэрл.: Geert Grote
Дата нараджэння кастрычнік 1340[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 1384[1] (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці містык, багаслоў
Альма-матар
Вядомыя вучні Florens Radewyns[d] і Фама Кемпійскі[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герт Гротэ (нідэрл.: Geert Groote, інакш Герхард Грут, нідэрл. Gerhard Groet або Герардус Магнус, лац. Gerardus Magnus; 1340, Дэвентэр — 20 жніўня 1384, Дэвентэр) — нідэрландскі багаслоў і прапаведнік.

Навучаўся ў родным Дэвентэры, а затым у Парыжскім універсітэце ў Жана Бурыдана, Нікаля Арэзма. Найбольшую ўвагу надаваў творам Святога Аўгусціна і Бернарда Клервоскага.

Г. Гротэ вёў у маладосці даволі бязладнае жыццё, якое змянілася пасля цяжкай хваробы і духоўных настаўленняў, атрыманых ад свайго былога аднакурсніка Генрыха Эгера з Калькара і Яна ван Рэйсбрука. У 1374 годзе Гротэ становіцца манахам-схімнікам, які жыве ў манастырскай адзіночнай келлі.

Праз некалькі гадоў Г. Гротэ выходзіць з арнемскага манастыра з намерам прапаведаваць супраць сквапных і ўзяўшых шлюб духоўных асоб, спадзяючыся такім чынам вярнуць іх да праведнага жыцця. Да Гротэ далучылася мноства прыхільнікаў і паслядоўнікаў, якія ўтварылі групу Devotio moderna (лац.: Новая набожнасць). З гэтай групы нарадзілася Братэрства агульнага жыцця. Адным з самых значных крокаў гэтага шырока распаўсюджанага братэрства было наследаванне Хрысту.

Светапогляд Г. Гротэ, асабліва ў пытаннях шлюбу, выклікаў незадаволенасць духоўных асоб, у т.л. біскупа, які забараніў Гротэ прапаведаваць. Аднак і пазней яго погляды распаўсюджваліся ў выглядзе гутарак, памфлетаў і невялікіх кніжак.

Г. Гротэ таксама пераклаў на ніжненямецкі дыялект богаслужбовую кнігу Місал.

У лютэранскай царкве ягоны дзень адзначаецца 21 жніўня.

Зноскі

  1. а б в г Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 3 лістапада 2023.
  2. Матэматычная генеалогія — 1997.