Герці Тэрэза Коры | |
---|---|
англ.: Gerty Theresa Cori | |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1896[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 кастрычніка 1957[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Otto Radnitz[d] |
Муж | Карл Фердынанд Коры |
Род дзейнасці | біяхімік, псіхолаг, урач, хімік, фізіёлаг, даследчыца |
Навуковая сфера | біяхімія[1][6] і медыцына[6] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герці Тэрэза Ко́ры, народжаная Ра́дніц (англ.: Gerty Theresa Cori, Герці Тэрэза Радніц-Коры, 15 жніўня 1896, Прага — 26 кастрычніка 1957) — амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1947 годзе (сумесна з мужам Карлам Коры) «за адкрыццё каталітычнага ператварэння глікагену».[11] Яны падзялілі прэмію пароўну з аргенцінскім фізіёлагам Бернарда Усаем, які адкрыў ролі гармонаў пярэдняй долі гіпофізу ў метабалізме глюкозы.
З'яўляецца членам Нацыянальнай АН ЗША. Скончыла Пражскі ўніверсітэт (1920).
Сумесна з мужам Карлам Коры з'яўляецца аўтарам навуковых прац па абмене вугляводаў, вывучэнні ферментаў.
Адкрылі працэс рэсінтэзу глікагену з малочнай кіслаты (цыкл Коры), выдзелілі глюкоза-1-фасфат («эфір Коры») і ўстанавілі яго ролю ў абмене вугляводаў, раскрылі біяхімічныя механізмы дзеяння інсуліну.[12]