Гея (грэч. Γαῖα, тс. Γῆ) — багіня зямлі, ад якой адбыліся горы і моры, цыклопы, тытаны і тытаніды (ад Урана), гіганты (ад кропель крыві бога неба Урана), гекатанхейры (спараджэнне Урана і Геі). Ад звяза Геі і бога Понта, яе жа спараджэнне, нарадзіліся таксама марскі волат Таўмант, бурнае мора Форкіс, бездань Кета, марскі старац Нярэй і Эўрыбія. Ад звяза Геі і бога Пасейдона нарадзіўся Антэй. Ад звяза Геі і Урана нарадзіліся Рэя, Іапет і Брыарэй. Яе спараджэнне — Тыфон, жахлівы змей. Маці волата Тытыя. Маці стаглазага волата Аргуса. Ад звяза Геі і Гефеста нарадзіўся афінскі цар Эрыхтоній.
Геі адпавядае рымская Целус.