Глабальнае зацьменне (англ.: Global dimming) — эфект, выкліканы прыродным (вулканізм) і тэхнагенным забруджваннем атмасферы пылавымі і іншымі часціцамі, у выніку чаго колькасць выпраменьвання Сонца, якая трапляе на паверхню Зямлі, памяншаецца. Эфект моцна залежыць ад геаграфічнага становішча, але агулам па Зямлі складае парадку 5 % за 1960—1990. Глабальнае зацьменне выклікае астуджэнне паверхні, гэта значыць часткова кампенсуе глабальнае пацяпленне, выкліканае парніковым эфектам.
Лічыцца, што глабальнае зацьменне выклікана, у першую чаргу, утварэннем кропелек воблакаў вакол часціц, якія служаць цэнтрамі кандэнсацыі.