Гладу́н[3], Грыжная трава[4] (Herniaria) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з кароткім галінастым сцяблом вышынёй 5—20 см. Лісце простае, падоўжана-эліптычнай формы. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёнага або белага колеру, у пазухах верхніх лістоў. Плод — аднанасенны арэшак[4] (каробачка[5]).
Налічвае каля 30 відаў, пашыраных на тэрыторыі Паўночнай і Паўднёвай Афрыкі і Еўразіі[4].
Лекавыя, дэкаратыўныя і інсектыцыдныя расліны. Ядавітыя[4]. Утрымліваюць кумарын і сапаніны.
Зноскі