Глады́́ш [ 3] (Laserpitium ) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae ). Налічвае каля 30[ 4] відаў, распаўсюджаных ва ўмераных зонах Старога Свету , галоўным чынам у Міжземнамор’і .
Шматгадовыя , зрэдку двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 150[ 5] см. Сцёблы голыя або апушаныя. Лісце чаргаванае, на доўгіх чаранках. Кветкі дробныя, белага, ружовага, жоўтага колеру, у парасонах . Плод — віслаплоднік .
Эфіраалейныя і дэкаратыўныя расліны. Маюць эфірны алей гераніёл, які выкарыстоўваецца ў парфумерыі , касметыцы і харчовай прамысловасці [ 5] . Лекавыя расліны — настой з кораня выкарыстоўваецца пры захворваннях страўніка , печані , жаночых захворваннях і ў якасці мачагоннага сродку[ 5] .
Laserpitium gallicum
Зноскі