Гла́дыш шыракалісты[1] (Laserpitium latifolium) — від травяністых шматгадовых раслін рода Гладыш (Laserpitium).
Расліна дасягае ў сярэднім 50—150 см у вышыню. Суквецце мае дыяметр 10—15 см. Сцябло шаравата-зялёнае, круглае, прамое і злёгку рыфлёнае, разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце даволі вялікае, з бачным цэнтральным рабром. Лісточкі яйкападобныя або ў форме сэрца і зубчастыя. Памер лісця: 3—10 см даўжынёй, 2—6 см у шырыню. Кветкі белыя, сабраны ў парасончыкі з 25—40 праменямі. Дыяметр суквеццяў можа дасягаць 20—30 сантыметраў. Сезон цвіцення з мая па жнівень. Плады даўгаватыя і плоскія, 5—10 мм у даўжыню.
Гладыш шыракалісты шырока распаўсюджаны ў большасці краін Еўропы, акрамя Албаніі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Ірландыі, Нідэрландаў і Партугаліі. Ён быў інтрадукаваны ў Бельгіі.
Расце ў горных сухіх лясах, па травяністым схілах, на сонечных ўзлесках лясоў або лугоў. Аддае перавагу карбанатным глебам і багатым пажыўнымі рэчывамі субстратам, на вышыні 400—2100 метраў над узроўнем мора.
Зноскі
- Глады́ш // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 68. — 522 с. — 10 000 экз.
- Гладыш // Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 278. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 602, 603, 606, 635—636. — ISBN 9-87317-128-9.
- Pignatti S. — Flora d’Italia — Edagricole — 1982
- Tutin, T.G. et al. — Flora Europaea, second edition — 1993