Гладыёлус балотны[1], ці Зрочнік (Gladīolus palūstris) — від роду Гладыёлус сямейства Касачовыя (Iridaceae).
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30-60 см, якая мае яйкападобны клубень.
Суквецце — колас. Кветкі ружаватыя або ярка-ружовыя. Цвіце з мая па чэрвень.
Плод — сухая каробачка.
Расце ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе.
Расце на балотах і сырых лугах.
Зноскі
- Гладыёлус балотны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)