Глазгаўскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Glasgow | |
Дэвіз | Via, Veritas, Vita[d] |
Заснаваны | 7 студзеня 1451 |
Рэктар | Аамер Анвар[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне |
|
Сайт | gla.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Глазгаўскі ўніверсітэт — чацвёрты па старшынстве ў Вялікабрытаніі і найбуйнейшы ўніверсітэт у Шатландыі. Размешчаны ў горадзе Глазга. Заснаваны ў 1451 годзе папскай булай Мікалая V. Уваходзіць у прэстыжную групу вядучых даследчых універсітэтаў Вялікабрытаніі «Расэл» і міжнародную сетку ўніверсітэтаў Universitas 21.
У спісе QS World University Rankings 2013 універсітэт заняў 9 месца ў Вялікабрытаніі і 51 месца ў свеце, увайшоўшы ў 1 % лепшых ВНУ планеты. З універсітэтам звязаны сем Нобелеўскіх лаўрэатаў, адзін прэм’ер-міністр і першы міністр Шатландыі.
Структурна складаецца з чатырох каледжаў.
Бібліятэка ўніверсітэта мае аддзел спецыяльных калекцый, які змяшчае выдатную бібліятэку старых, рэдкіх і ўнікальных выданняў.