Глаксінія

Глаксінія

Gloxinia perennis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gloxinia L'Hér., 1785

Тыпавы від
Gloxinia maculata L'Hér., 1789, nom. superfl.[1] [≡ Gloxinia perennis (L.) Fritsch, 1894[2]]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  564856
NCBI  48751
EOL  72184
GRIN  g:5023
IPNI  17042-1

Глаксінія (Gloxinia) — род кветкавых раслін сямейства геснерыевых. 6 відаў. Пашыраны ў Амерыцы ад Мексікі да Бразіліі. У кветкаводстве пад глаксініяй больш вядомая група гібрыдаў, атрыманых ад відаў блізкага роду сінінгія (Sinningia). На Беларусі іх часта вырошчваюць у пакоях і аранжарэях.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны з пакарочаным сцяблом і клубнямі. Лісце эліпсападобнае, чаранковае, цёмна-зялёнае, сабранае ў разетку. Кветкі буйныя, яркія, званочкавыя, разнастайныя па колеры. Цвіце ў маі-верасні (за сезон на адной расліне ўтвараецца да 50-100 кветак). Плод — шматнасенная каробачка. Прыгожаквітучыя дэкаратыўныя расліны. Размнажаюцца насеннем, сцябловымі і лісцевымі чаранкамі, дзяленнем клубняў.

Зноскі