Гласіт

Гласіт
МКХ-10 K14.0
МКБ-10-КМ K14.0
МКБ-9-КМ 529.0[1][2]
DiseasesDB 5252
MedlinePlus 001053
MeSH D005928
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гласіт (лац.: glossitis ад стар.-грэч.: γλῶσσα — язык + -itis) — запаленне языка. Можа ўзнікнуць з прычыны мясцовай траўмы языка (траўматычны гласіт), зніжэння мясцовай рэактыўнасці тканак з далучэннем інфікцыйных фактараў (кандыдамікатычны гласіт), змены агульнай рэактыўнасці арганізма, выкліканага авітамінозам, недастатковасцю харчавання і г.д. Гласіт часта з'яўляецца сімптомам многіх захворванняў унутраных органаў, шэраг якіх могуць быць дыягнаставаны менавіта па тыповых зменах слізістай абалонкі языка. Зрэдку гласіт развіваецца як ускладненне пасля прымянення некаторых лекаў. Захворванне сустракаецца ў людзей усіх узростаў. Гласіт часам выяўляецца выпадкова, але можа пачынацца востра і працякаць з усімі прыкметамі запалення.

Ліквідацыя прычын, якія выклікалі гласіт; гігіена рота, навакаінавыя блакады, вітамінатэрапія.

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.