Поўнае імя | Глеб Андрэевіч Якушэвіч | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
31 ліпеня 2002[1] (22 гады) |
||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||
Рост | 191 см | ||||||
Вага | 81 кг[1] | ||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||
Клуб | Шыннік | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
|
|||||||
Глеб Якушэвіч (нар. 31 ліпеня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Шыннік» з Яраслаўля і моладзевай зборнай Беларусі.
З 4 гадоў трэніраваўся ў структуры «Мінска», з 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба, гуляў у Юніёрскай лізе УЕФА. Перад сезонам 2021 пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, у складзе якой дэбютаваў 6 сакавіка 2021 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча Кубка Беларусі супраць «Іслачы» (1:1). 11 красавіка 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, калі ў матчы з БАТЭ (2:2) выйшаў у першым тайме на замену замест траўмаванага Дзмітрыя Алісейкі. У далейшым працягваў часам з’яўляцца на полі, у тым ліку ў асноўным складзе, аднак часцей заставаўся на лаўцы запасных.
У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[2], аднак у студзені 2023 года падпісаў новае пагадненне са сталічным клубам[3]. У сезоне 2023 рэгулярна гуляў у стартавым складзе мінчан.
У студзені 2024 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з яраслаўскім «Шыннікам»[4].
21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Расіі (1:6).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | Мінск | 10 | 1 | |
2020 | дубль | Мінск | 17 | 1 | |
2021 | Д1 | Мінск | 8 | 0 | |
2022 | Д1 | Мінск | 9 | 0 | |
2023 | Д1 | Мінск | 27 | 0 |