Глевія — дрэўкавая зброя пяхоты, пашыраная ў сярэднявеччы ў краінах Еўропы, у т.л. ВКЛ. Найбольш верагодна, што паходзіць ад выпрастанай касы. Складалася з дрэўка даўжынёй 2 — 2,5 м і асаджанага аднабаковага нажа. З цягам часу на тытульным боку ляза з'явіўся бакавы вертыкальны шып (адзіночны або падвойны), прызначаны для ўколаў. Верагодна, у Італіі глевія выкарыстоўвалася з XII ст., у Францыі — з XIV ст., пазней пашырана ў іншых краінах Еўропы. З XVI ст. глевія страціла сваё баявое прызначэнне і ператварылася ў атрыбут палацавай і дваровай варты.