Глен-Мор

Глен-Мор

Глен-Мор (англ.: Glen More, шатл. гэл.: Gleann Mòr), таксама Грэйт-Глен (англ.: Great Glen) — вузкая даліна на поўначы вострава Вялікабрытанія.

Размешчана ў тэктанічнай упадзіне, якая праходзіць па Паўночна-Шатландскім нагор’і і падзяляе яго на паўночна-заходнюю частку і Грампіянскія горы. Даліна цягнецца на 97 км з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — ад заліва Моры-Ферт ля горада Інвернес да заліва Лох-Лінэ ля Форт-Уільяма. Знаходзіцца на тэрыторыі найбуйнейшай вобласці Шатландыі Хайленд.