англ.: Glenn Edward Morris | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | дзесяцібор'е[d] |
Клуб | Дэтройт Лаянз |
Нарадзіўся |
18 чэрвеня 1912[1][2] |
Памёр |
31 студзеня 1974[1][2] (61 год) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 188 см |
Вага | 84 кг |
![]() |
Глен Эдвард Морыс (англ.: Glenn Edward Morris, 18 чэрвеня 1912, Дэнвер — 31 студзеня 1974, Пала-Альта, Каліфорнія) — амерыканскі лёгкаатлет (дзесяцібор’е), чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года ў Берліне, рэкардсмен свету . Таксама вядомы як акцёр, які сыграў ролю Тарзана ў фільме «Помста Тарзана».
У 1934 годзе скончыў Універсітэт Каларада, пасля чаго Глен Морыс працаваў у Форт-Колінз на паўстаўкі памочнікам футбольнага трэнера. У красавіку 1936 года ён пабіў рэкорд ЗША ў дзесяцібор’і ў спаборніцтвах у Канзасе. Праз два месяцы ён выйграў алімпійскія адборачныя спаборніцтвы з новым сусветным рэкордам (7875).
На летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года ў Берліне Морыс стаў алімпійскім чэмпіёнам, адначасна усталяваўшы сусветны рэкорд (7900 ачкоў) і апярэдзіўшы двух сваіх суайчыннікаў — Боба Кларка (7601) і Джэка Паркера (7275). Гэта былі апошнія спаборніцтвы па дзесяцібор’і, у якіх ён прыняў удзел. У тым жа годзе Морыс быў удастоены прыза Джэймса Салівана.
З кастрычніка 1936 года Морыс працаваў у кампаніі NBC дыктарам. У 1938 годзе зняўся ў трох фільмах. Сярод яго роляў была і галоўная роля ў фільме «Помста Тарзана». У 1940 годзе ён гуляў у амерыканскі футбол у камандзе «Дэтройт Лайонс». Падчас Другой сусветнай вайны быў ваенным-марскім афіцэрам, нёс службу ў Ціхім акіяне, быў цяжка паранены. Пасля завяршэння службы, з прычыны ранення яму было цяжка знайсці працу. Памёр у галечы.