Глюкагон

Мадэль малекулы глюкагону

Глюкагонгармон, выпрацоўваецца падстраўнікавай залозай (у a-клетках лангергансавых астраўкоў); стымулюе распад глікагену печані актывацыяй фермента фасфарылазы і тым самым павялічвае канцэнтрацыю цукру ў крыві. Глюкагон — поліпептыд, які змяшчае 29 амінакіслотных астаткаў. Амерыканскі біяхімік В. Бромер атрымаў яго ў крышталічным выглядзе (1956). Глюкагон хутка расшчапляецца ў крыві. У прэпаратах інсуліну можа быць да 5-10% глюкагону.