Глюкоза

Структурная формула

Глюко́за, або вінагра́дны цу́кар — монацукрыд з групы гексоз.

Самы распаўсюджаны ў прыродзе вуглявод, сустракаецца ў свабодным стане (у мёдзе, пладах, кветках і іншых органах раслін, у тканках жывёл і чалавека). У жывых клетках глюкоза служыць галоўнай крыніцай энергіі. Пасля паслядоўнага шэрагу рэакцый акіслення глюкоза ператвараецца ў розныя вытворныя цукраў меншай даўжыні ланцуга і ўрэшце распадаецца да вуглякіслага газу і вады. Распад глюкозы можа ісці і іншым (другасным) шляхам з утварэннем D-глюкуронавай кіслаты, якая садзейнічае абясшкоджванню некаторых чужародных рэчываў у арганізме, і L-аскарбінавай кіслаты (вітаміну C).

Прэпарат глюкозы выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, медыцыне, ветэрынарыі і інш.

  • Белы А. Глюкоза // Праект «Наша ежа»