Гліаксаль, шчаўевы альдэгід — найпрасцейшы дыальдэгід, дыальдэгід шчаўевай кіслаты, C2H2O2.
Жоўтыя крышталі з пахам фармаліну. Малекулярная маса 58,04 а.а.м[1]. Тэмпература плаўлення 15 °C. Тэмпература кіпення 51 °C. Шчыльнасць 1140 кг/м³ пры тэмпературы 20 °C. Добра раствараецца ў вадзе, раствараецца ў дыэтылавым эфіры, этаноле. У прысутнасці вільгаці вадкі гліаксаль пераўтвараецца ў цвёрды палімер.
Аказвае раздражняючае ўздзеянне на скуру чалавека.
Гліаксаль атрымліваюць[1]
і інш.
Гліаксаль выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасці ў якасці дапаможнага рэагента, у складзе гідрафабізіруючых саставаў пры апрацоўцы паперы і скуры, у вытворчасці кубавых фарбавальнікаў (разам з гліаксальсульфатам)[1].
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Рэчыва}}. |