Глікаген — поліцукрыд, утвораны рэшткамі глюкозы; асноўны запасны вуглявод чалавека і жывёл.
Глікаген (таксама часам завуць жывёльным крухмалам, нягледзячы на недакладнасць гэтага тэрміна) з’яўляецца асноўнай формай захоўвання глюкозы ў жывёльных клетках. Адкладаецца ў выглядзе гранул у цытаплазме ў многіх тыпах клетак (галоўным чынам печані і цягліцах). Глікаген утварае энергетычны запас, які можа быць хутка мабілізаваны пры неабходнасці папоўніць раптоўны недахоп глюкозы.