Гліколі (дыолы, двухатамныя спірты) — клас арганічных злучэнняў, якія змяшчаюць у малекуле дзве гідраксільныя групы. Маюць агульную формулу CnH2n(OH)2. Найпростым гліколем з'яўляецца этыленгліколь НО-СН2-СН2-ОН.
Валодаюць характэрнымі ўласцівасцямі спіртоў.
Выкарыстоўваюцца як пластыфікатары.