Гнейс[1][2] (ням.: Gneis) — горная парода з сланцаватай тэкстурай, утвораная пры метамарфізме магматычных (артагнейсы) або асадкавых (парагнейсы) парод, паводле саставу блізкая да гранітаў.
Складаецца з палявых шпатаў, кварцу і цемнаколерных мінералаў (біятыт, рагавая падманка, піраксен). Прымесі — гранаты, кардыерыт, стаўраліт, дыстэн і інш. Колер шэры да цёмнага, светла-ружовы. Шчыльнасць 2500—2900 кг/м³. Пашыраныя пароды найбольш старажытных участкаў зямной кары. На тэрыторыі Беларусі разам з іншымі пародамі складаюць дакембрыйскі крышталічны фундамент.
Прыдатныя на выраб друзу, тратуарных пліт, як абліцовачны камень.
![]() |
Гнейс на Вікісховішчы |
---|