Гнеў Тытанаў

Гнеў ТытанаўM:
Wrath of the Titans
Постар фільма
Жанр баявік, фэнтэзі, драма, прыгоды
Рэжысёр Джонатан Лібесман
Прадзюсар Луі Летэр'е
Бэзіл Іванік
Сцэнарыст Дэн Мазо
Дэвід Джонсан
Грэг Берланці
У галоўных
ролях
Сэм Уорцінгтан
Рэйф Файнс
Ліям Нісан
Дэні Х'юстан
Эдгар Рамірэз
Біл Наі
Тобі Кебел
Розамунд Пайк
Аператар Бен Дэвіс
Кампазітар Хаўер Наварэтэ
Кінакампанія Warner Brothers
Legendary Pictures
Працягласць 99 хвілін
Бюджэт $150 млн.
Зборы 305 300 000 $[1]
Краіна  ЗША
Мова англійская
Год 2012
Папярэдні фільм Бітва тытанаў
Наступны фільм Час тытанаў
IMDb ID 1646987
Афіцыйны сайт

«Гнеў Тытанаў» (англ.: Wrath of the Titans) — фэнтэзійны фільм рэжысёра Джонатана Лібесмана, сіквел Бітвы Тытанаў. Сусветная прэм’ера адбылася 28 сакавіка 2012 года (у Беларусі — 29 сакавіка).

Праз дзесяць гадоў пасля перамогі над Кракенам Персей вядзе сціплае жыццё вясковага рыбака і ў адзіночку выхоўвае сына Геліяса. А тым часам паміж багамі і тытанамі бушуе вайна за ўладу. Ізноў саслабленыя недахопам чалавечай веры, багі губляюць кантроль над палоннымі тытанамі і іх лютым правадыром (і бацькам Зеўса, Аіда і Пасейдона) Кронасам. Даўным-даўно трыумвірат зрынуў магутнага бацьку, кінуўшы яго гнісці ў змрочныя бездані Тартара.

Персей не ў сілах супрацьстаяць гуканню продкаў, бо Аід разам з сынам Зеўса Арэсам заключылі з Кронасам пагадненне і вырашылі дапамагчы яму зрынуць Зеўса. Моц тытанаў расце па меры таго, як Зеўс губляе боскую сілу, і на Зямлі разгортваецца пекла. З дапамогай царыцы Андрамеды, паўбоскага сына Пасейдона Агенора і зрынутага бога Гефеста, Персей адважна адпраўляецца ў падземны свет, каб выратаваць Зеўса, зрынуць тытанаў і абараніць чалавецтва.

Здымкі фільма праходзілі ў Лондане, Паўднёвым Уэльсе і на Канарскім востраве Тэнэрыфэ.[2]

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Box Office Mojo — 1999. Праверана 7 сакавіка 2019.
  2. Production Underway for Clash of the Titans 2 Архівавана 24 сакавіка 2011.
  3. Exclusive: Ramirez, Kebbell to Join 'Titans' Sequel; Atwell Testing | The Wrap Deal Central(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2011. Праверана 30 сакавіка 2012.