Гномы — персанажы германскага і скандынаўскага фальклору, чалавекападобныя карлікі, якія жывуць пад зямлёю альбо ў гарах, валодаюць магіяй і казачнымі скарбамі.
Гномам прыпісваецца нашэнне доўгіх бародаў у мужчын, нізкі рост, затоенасць, багацце і кавальскі спрыт; гномы-жанчыны славяцца прыгажосцю. Гномы звычайна любяць дражніць людзей, але робяць ім больш дабра, чым зла. Гномы — любімыя героі заходне-еўрапейскіх казак.
Слова «гном», якое ўжываецца ва ўсходнеславянскіх мовах, як мяркуюць, упершыню выкарыстаў Парацэльс у XVI ст. — магчыма, яно паходзіць ад грэч. «гносіс» («γνώσις») — веды. Такім чынам «гном» — «мудрэц», «той, хто ведае». Менавіта гномамі Парацэльс назваў духаў зямной стыхіі. Самі ж міфічныя істоты ўпершыню згадваюцца ў скандынаўскіх сагах пад імем двергураў («dvergur», множны лік — «dvergar»). Слова мае агульны корань з нямецкім «zwerg» і англійскім «dwarf»[1] Архівавана 14 ліпеня 2015..
Сёння ў англійскай мове ўжываюцца словы «Gnome» і «Dwarf», прычым яны азначаюць фактычна розных істот: першыя — духі зямлі, а другія — чароўныя барадатыя карлікі. На усходнеславянскія мовы абедзве назвы перакладаюцца аднолькава. Гэта не зусім правільна: так, гномаў Толкіна дакладней было б называць «карлікамі». Але перакладчыкі па прычыне старой традыцыі ўсё роўна карыстаюцца словам «гном».
У тэкстах Старэйшай Эды гаворыцца пра рашэнне багоў стварыць чалавекападобных карлікаў з касцей і цела забітага волата Іміра. Паводле Малодшай Эды карлікі самі ўзніклі ў мёртвым целе Іміра як лічынкі, а потым прынялі чалавечы вобраз — праўда, парадыйны. Твары іх былі змярцвела-шэрага колеру, бароды сівыя і рост з дзіця. Сонца баяліся, бо пры яго святле ператвараліся ў камень. Валодалі рамёствамі, выкавалі молат Мьёльнір, кап'ё Гунгнір дзеля бога Одзіна, залатыя валасы Сіў, карабель Скідбландзір і інш.
Сярод персанажаў скандынаўскай міфалогіі карлікамі былі:
У скандынаўскіх карлікаў не было жанчын, і яны працягвалі свой род, высякаючы дзяцей з валуноў. Эды называюць гэтых істот «чорнымі альвамі» у процівагу «светлым альвам», якія жылі на небе. Ад апошніх паходзяць фальклорныя эльфы.
Пасля прыходу хрысціянства двергуры (двергі) страцілі ролю боскіх кавалёў і прынялі выгляд класічных гномаў. Яны жылі ў гарах, умелі чараваць, кралі ў людзей розныя рэчы альбо наадварот дапамагалі бедным, прасілі ў людзей дапамогі і расплачваліся золатам. Па некаторых звестках іх жонкі і дочкі былі незвычайнай прыгажосці[3]. Часта трактаваліся як «нячыстая сіла», і ў многіх казках надзяляліся дэманічнымі рысамі: напрыклад, птушынымі лапкамі.
Карлікі-цвергі згадваюцца ў «Песні аб Нібелунгах»: рыцар Зігфрыд перамагае і робіць сваім служкай карліка Альберыха, які валодаў плашчом-невідзімкай. Зігфрыд таксама карыстаецца мячом Бальмунгам, які выкаваў карлік Рэгін. Пазней, у народных казках цвергі паўстаюць майстрамі, уладарнікамі чароўных рэчаў. У нямецкім фальклоры часта дапамагаюць беднякам. Могуць выконваць працу за фантастычна кароткі тэрмін (казка братоў Грым «Бедны шавец»).
У павер'ях брытанскіх шахцёраў узгадваюцца стуканцы («knockers»). Жывуць у шахтах, носяць боты, падбітыя жалезам, з-за чаго стук іх крокаў разносіцца па штольнях — адсюль і назва. Могуць навесці на паклады золата. Часам хуліганяць, кідаюцца каменчыкамі. не любяць, калі шахцёры свісцяць[4].
Таксама ў англійскім фальклоры фігурыруюць дуэргары — магчыма, найбольш злавесныя і небяспечныя з усіх чароўных істот. Могуць падмануць людзей, адвесці ім вочы, давесці да смерці[5] Архівавана 22 снежня 2013..
Галоўны ўнёсак у фарміраванне літаратурнага вобраза гномаў зрабіў Дж. Р. Р. Толкін. Яго дворфы («dwarfs», «карлікі») набліжаюцца да скандынаўскіх прататыпаў. Яны суровыя, фізічна моцныя, хоць і невысокага росту, ведаюць кавальскую справу і жывуць унутры гор. У адрозненні ад толкінаўскіх эльфаў, яны не бессмяротныя, а жывуць каля 250 гадоў. Сустрэць 300-гадовага гнома гэтак жа цяжка, як і 100-гадовага чалавека.
Пазней аўтары кампьютэрных гульняў «Warcraft» і «Warhammer» перапрацавалі гэтыя вобразы: гномы сталі тэхнічнымі спецыялістамі, вынаходнікамі самалётаў, баявых машын, выкананых у эстэтыцы, блізкай да стымпанка.