Говард Джэйкабсан | |
---|---|
англ.: Howard Jacobson | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1942[1][2][…] (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Гады творчасці | 1983 — цяперашні час |
Жанр | камічная навела |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | Букераўская прэмія (2010) |
Узнагароды |
Говард Джэйкабсан (англ.: Howard Jacobson; 25 жніўня 1942) — брытанскі пісьменнік і журналіст. Больш вядомы як аўтар камічных навел, сюжэт якіх круціцца каля вобразаў брытанскіх яўрэяў. Лаўрэат Букераўскай прэміі 2010 года.[4]
Джэйкабсан нарадзіўся ў 1942 годзе ў Манчэстэры. Ён скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт, нейкі час чытаў лекцыі ва Універсітэце Сіднею, аднак пазней вярнуўся выкладчыкам у Кембрыдж.
Як пісьменнік Джэйкабсан найбольш вядомы гумарыстычнымі гісторыямі пра брытанскіх яўрэяў. Адна з такіх гісторый распавядаецца і ў «Праблеме Фінклера». Раман стаў першай адкрыта гумарыстычнай гісторыяй, якая атрымала Букераўскую прэмію за ўсю яе гісторыю.