Голдэн
| ||||||||||||||||||
Голдэн (англ.: Golden) — горад у акрузе Джэферсан штата Каларада, ЗША.
Размешчаны на поўнач ад міжштатнай аўтамагістралі ЗША I-70 і на захад ад Дэнвера ля падножжа Скалістых гор. Насельніцтва — 18 867 чалавек (2010). Заснаваны ў часы залатой ліхаманкі. Горад названы ад імя Томаса Л. Голдэна, золаташукальніка з Джорджыі (ЗША), які быў адным з першых старацеляў у акрузе Джэферсан сённяшняга штата Каларада. З 1862 па 1867 год быў адміністрацыйным цэнтрам Тэрыторыі Каларада.