Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||
Горкі Ленінскія (руск.: Го́рки Ле́нинские) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ленінскай гарадской акрузе Маскоўскай вобласці Расіі. Да 2019 года быў адміністрацыйным цэнтрам гарадскога паселішча Горкі Ленінскія Ленінскага раёна. Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года — 2,3 тыс. жыхароў (2,1 тыс. жыхароў у 2009 годзе).
Адлегласць да адміністрацыйнага цэнтра, горада Віднае, 7 км. Адлегласць да найбліжэйшай чыгуначнай платформы Ленінская 4 км.
У пасёлку размешчаны музей-запаведнік «Горкі Ленінскія», а таксама Навуковы архіў Расійскай акадэміі адукацыі.