Горная сістэма, буйное падняцце, частка горнага пояса, якое ўтварылася на працягу адной геатэктанічнай эпохі, і валодае прасторавым і марфалагічным адзінствам. Уключае сукупнасць хрыбтоў, ланцугоў, нагор'яў і міжгорных упадзін.
Адным з вядомых прыкладаў горнай сістэмы з'яўляецца сістэма гор Паўднёвай Сібіры.