Готфрыд Келер | |
---|---|
Gottfried Keller | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1819[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 ліпеня 1890[1][4][…] (70 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | Швейцарыя |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, паэт |
Гады творчасці | з 1846 |
Кірунак | рэалізм |
Жанр | раман, навела |
Мова твораў | нямецкая |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Готфрыд Ке́лер (ням.: Gottfried Keller; 19 ліпеня 1819, Цюрых — 15 ліпеня 1890, там жа) — швейцарскі пісьменнік, класік швейцарскай літаратуры. Пісаў на нямецкай мове.
У пяцігадовым узросце страціў бацьку, маці другі раз выйшла замуж. Вучыўся ў Мюнхене ў Акадэміі мастацтваў (1840—1842). Пазней вучыўся ў Гайдэльбергу і ў Берліне. Займаў пасаду статс-сакратара кантона Цюрых.
Дэбютаваў у 1846 годзе вершамі палітычнага характару. Аўтар рамана «Зялёны Генрых» (ням.: Der grüne Heinrich; 1855; 2. Рэдакцыя 1879—1880), напісанага ў традыцыях «рамана выхавання», навелы «Сельскія Рамэа і Джульета» (ням. Romeo und Julia auf dem Dorfe; 1856), зборнікаў навел «Людзі з Зельдвілы» (ням.: Die Leute von Seldwyla, т. 1-2, 1856—1874), «Сем легенд» (ням. Sieben Legenden, 1872), «Цюрыхскія навелы» (ням. Züricher Novellen, 1878), «Выслоўе» (ням.: Das Sinngedicht, 1881), рамана «Марцін Заландэр» (ням.: Martin Salander, 1886).
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].