Готфрыд Хонегер | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1917[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 студзеня 2016[4][5] (98 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Warja Lavater[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, скульптар, ілюстратар, графік, калекцыянер |
Месца працы | |
Жанр | абстракцыянізм |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | канкрэтнае мастацтва[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Готфрыд Хонегер (ням.: Gottfried Honegger; 12 чэрвеня 1917, Цюрых — 17 студзеня 2016) — швейцарскі мастак, графік і скульптар, адзін з вядомых прадстаўнікоў канкрэтнага мастацтва.
Пачынаў сваю творчую дзейнасць у 1938 годзе мастаком па рэкламе. Прыехаўшы ў Нью-Ёрк у 1957 годзе, дзе ён потым правёў тры гады, вёў жыццё вольнага мастака. З 1960 года жыў і працаваў у Парыжы, Канах і ў Цюрыху. У апошнія гады жыў у Цюрыху; ён быў у шлюбе з мастачкай-ілюстратарам Варай Лаватэр.
З’яўляўся прыхільнікам такіх плыняў, як канкрэтнае мастацтва і канструктывізм. Пачынаючы з сярэдзіны 1960-х гадоў, ствараў скульптуры для месцаў грамадскага карыстання. Яго працы можна ўбачыць на вуліцах і плошчах Цюрыха (Volume 18, 1968, і Struktur 28, 1970) і Вадуца (Division, 1989, і Monoform 29, 1991), у парку скульптур Гейдэльберга (Gelben Pliage C115, 20 Monoform 26) і інш.
У 1987 годзе ён становіцца адным з заснавальнікаў Фонду канструктыўнага і канкрэтнага мастацтва Цюрыха (Stiftung für Konstruktive und Konkrete Kunst Zürich). Сумесна з Сібілам Альберс-Бар’ер ён у 1990 г. адкрывае ў французскім Муан-Сартуа на Рыўеры Дом канкрэтнага мастацтва (Espace de l’Art Concret), у 1997 г., там жа — дзіцячае мастацкае атэлье Мастацтва, у 2004 годзе там жа для фонду Альберс-Ханегер быў пабудаваны будынак-музей.
Персанальныя выстаўкі работ Г. Хонегера ў перыяд з 1984 па 2010 г. прайшлі ў шэрагу музеяў і галерэй Еўропы, у тым ліку ў Парыжы, Цюрыху, Базелі, Вадуцы і інш.
У 1987 годзе мастак быў узнагароджаны мастацкай прэміяй Цюрыха. Яму таксама быў прысуджаны французскі ордэн Мастацтваў і літаратуры, а ў 2000 годзе — ордэн Ганаровага легіёна. Блізкі сябар Г. Хонегера, швейцарскі пісьменнік Макс Фрыш прысвяціў яму сваю п’есу «Трыпціхон».