Гравіс

Гравіс
̀
˼ ˽ ˾ ˿ ̀ ́ ̂ ̃ ̄

Характарыстыкі


Юнікод

U+0300

HTML-код

̀ ці ̀

UTF-16

0x300

URL-код

%CC%80

Гравіс
`
[[[|]] \ [[]|]]] ^ [[_|_]] ` a b c d

Характарыстыкі


Юнікод

U+0060

HTML-код

` ці `

UTF-16

0x60

URL-код

%60

Гра́віс — дыякрытычны знак, які выкарыстоўваецца як знак адваротнага (слабога) націску. Прыблізна супадае па форме з тыпаграфскім клавіятурным знакам адваротнага апострафа. Выкарыстоўваецца ў французскай, італьянскай, партугальскай, нарвежскай, літоўскай, македонскай і іншых мовах.

  • У балгарскай мове ўжываецца літара Ѝ ѝ.
  • У рускай мове выкарыстоўваецца як пабочны націск у складаных словах: кля̀твопреступле́ние, о̀колозе́мный, вѝце-президе́нт, мѝкрокалькуля́тор.
  • У французскай мове (фр.: accent grave, «аксан граў») — ставіцца над галоснай і пазначае адкрытае «е» (è) — [ε]:
    père [pεʁ], très [tʁε], dès [dε]
    Можа змяняць значэнне слова: напрыклад, ёсць прыназоўнік «à», і форма 3 асобы адзіночнага ліку дзеяслова «avoir» (мець) — «a» (мае).
  • У шатландскай мове пазначае даўгату галоснага, — такім чынам шатландскі тэкст лёгка адрозніць графічна ад тэкстаў на іншых гойдэльскіх мовах.

Зноскі