Грамадзянская вайна ў Сальвадоры | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Халодная вайна | |||
| |||
Дата | Лістапад 1980 — 16 студзеня 1992 | ||
Месца | Сальвадор | ||
Вынік | Дагавор аб спыненні агню | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грамадзянская вайна ў Сальвадоры — узброены канфлікт у Сальвадоры, які працягваўся з 1980 года па 1992 год.
Канфлікт адбыўся паміж двума палітычнымі групамі: урадам, прадстаўленым хрысціян-дэмакратамі і ўльтраправымі з аднаго боку, і мяцежнікамі, прадстаўленымі Фронтам нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці і рознымі левымі рухамі, з іншага.
Вайна завяршылася заключэннем мірнага пагаднення, роспускам узброеных фарміраванняў апазіцыі і легалізацыяй ФНВФМ, скарачэннем арміі і перафармаваннем паліцыі.
Падчас канфлікту ўрад ствараў «эскадроны смерці», якія набіраліся пераважна з ультраправых. Гэтыя падраздзяленні не толькі ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях, але і праводзілі расправы над мірнымі жыхарамі.
У першай палове XX ст. Сальвадор з’яўляўся аграрнай краінай з высокай шчыльнасцю насельніцтва. Доўгі час краіна развівалася ўстойліва, галоўным чынам за кошт экспартных галін сельскай гаспадаркі і збольшага — апрацоўчай прамысловасці. У 1960—1978 гг. сярэднегадавыя тэмпы росту ВУП крыху перавысілі 5 %. У пачатку 70-х пачаліся эканамічныя цяжкасці і неабходнасць рэпатрыяцыі на сваёй тэрыторыі значнай колькасці бежанцаў. Таксама пагоршыліся адносіны з суседнімі краінамі, асабліва з Гандурасам.
Незадаволенасць палітыкай урада ўзмацнялася, у кастрычніку 1971 года быў утвораны «Нацыянальны саюз апазыцыі» (НСА), у які ўвайшлі Хрысціянска-дэмакратычная партыя, сацыял-дэмакратычныя «Нацыянальны рэвалюцыйны рух» і «Нацыянальны дэмакратычны саюз». НСА высунуў на прэзідэнцкіх выбарах 1972 года кандыдатам у прэзідэнты хрысціянскага дэмакрата. Аднак іх вылучэнец прайграў. 25 лютага 1972 года НСА, пры падтрымцы вайскоўцаў, здзяйсняе пераварот.
У снежні 1979 года было заключана пагадненне аб стварэнні каардынацыйнага цэнтра, у які ўвайшлі прадстаўнікі трох арганізацый: «Фронта нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці» (ФНВФМ), «Узброеныя сілы нацыянальнага супраціву» (УСНС) і Камуністычная партыя Сальвадора (КПС). Гэтыя арганізацыі ўключалі ў сябе большую частку левых: марксістаў, хрысціян-сацыялістаў, дэмасацыялістаў і сіндыкалістаў. Іх агульнымі мэтамі былі барацьба з сіламі, якія прыйшлі да ўлады ў выніку ўзброенага перавароту 1972 г., капіталізмам, эксплуатацыяй і ўплывам ЗША.
Вайна пачалася ў лістападзе 1980 года, калі «левыя» паднялі ўзброены паўстанне ў дэпартаменце Марасан і ўжо ў канцы месяца здолелі замацавацца ў ваколіцах вулкана Гуасапа.
У студзені 1981 года мяцежнікі захапілі гарады Сакатэкалуку і Сучытата, акружылі і блакавалі ўрадавы гарнізон у горадзе Сан-Францыска-Гатэра. 13 студзеня ў краіне пачалася ўсеагульная забастоўка, у якой прынялі ўдзел 200 тыс. чалавек. Наступленне паўстанцаў працягвалася яшчэ чатыры дні, пасля чаго ў контрнаступленне перайшлі ўрадавыя сілы. Пад націскам праціўніка паўстанцы пачалі адступленне, здаўшы частку сваёй тэрыторыі, але выжныя стратэгічныя рэгіёны яны змаглі ўтрымаць.
У пачатку сакавіка 1981 атрады ФНВФМ і іх саюзнікі атакавалі гарнізон у вёсцы Аркатаа (за 88 км ад сталіцы), а затым ўсталявалі кантроль над горадам Сан-Ларэнца і акружылі горад Чалатэнанга. 19 ліпеня «левыя» пачалі контрнаступленне, якое доўжылася да сярэдзіны жніўня. Паўстанцы ўсталявалі кантроль над мястэчкамі Гуакамаа і Хакааціке, разграмілі гарнізоны ў паселішчах Перкін і Сан-Хасэ Гауабаль, атакавалі Сан-Мігель і Усулутан. У верасні 1981 года ФНВФМ нанёс паражэнне ўрадавым войскам у баях за горад Сан-Агусцін. 10 снежня салдаты войск урада расстралялі некалькі сотняў мірных жыхароў у вёсцы Эль-Масотэ.
27 студзеня 1982 апалчэнцы ФНВФМ праніклі на авіябазу Ілапанга, знішчыўшы падрыўнымі зарадамі шэсць верталётаў UH-1H, пяць знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў MD і тры C-47, пры выбуху яшчэ 7 самалётаў і верталётаў атрымалі пашкоджанні. У сакавіку «левыя» распачалі наступленне на Усулутан, пасля чаго наступіла часовае зацішша — да 5 чэрвеня, калі сілы ФНВФМ занялі горад Перкін. У кастрычніку пачалася новая ваенная кампанія ФНВФМ, асновай якой стала арганізацыя засад і налётаў сіламі дробных падраздзяленняў, дыверсій і разбурэнні інфраструктуры. 4 снежня на паўночным усходзе краіны ўрадавыя войскі распачалі штурм вулкана Гуасапа за 20 км ад сталіцы.
4 студзеня 1983 года пачалося новае наступленне ФНВФМ, якое атрымала назву «Героі студзеньскай рэвалюцыі». Станам на 19 студзеня 1983 года з пачатку наступлення сілы ФНВФМ усталявалі кантроль над 18 населенымі пунктамі.
З 10 па 23 лютага паўстанцы аблажылі горад Сучытата ў дэпартаменце Кускатлан, у аперацыі па зняцці блакады ўдзельнічалі 3 000 вайскоўцаў урадавых войскаў.
У 1985 годзе ФНВФМ прыняў на ўзбраенне новую тактыку «працяглай вайны на знясіленне», з акцэнтам на дзеянні дробных падраздзяленняў і мінную вайну.
У перыяд 1985—1989 гадоў вайна насіла партызанскі характар. Для паўстанцаў баявыя дзеянні абмяжоўваліся дыверсіямі і налётамі, а для ўрада — авіяцыйнымі ўдарамі і артылерыйскімі абстрэламі.
У лістападзе і снежні 1989 года зафіксаваны шэраг буйных сутыкненняў у гарадах краіны.
13 сакавіка 1990 г. «левыя» абвясцілі аб тым, што гатовы пачаць перамовы з урадам аб спыненні агню.
У верасні 1990 года ў Сан-Хасэ адбылася сустрэча варагуючых бакоў, але пасля шасці дзён перамоваў бакі не прыйшлі да пагаднення і прынялі рашэнне перанесці сустрэчу на больш позні тэрмін.
9 сакавіка 1991 года ФНВФМ абвясціў трохдзённае перамір’е на час правядзення выбараў у парламент краіны.
16 студзеня 1992 года было абвешчана аб спыненні агню. Гэта дзень лічыцца датай заканчэння грамадзянскай вайны.
У 1993 годзе была абвешчана амністыя для ўдзельнікаў вайны, праведзена зямельная рэформа (у выніку якой 39 тыс. сялян і былых салдат атрымалі зямельныя ўчасткі).
Да канца 1990-х склалася двухполюсная дэмакратычная сістэма, дзе супернікамі апынуліся партыі ARENA, якая прадстаўляе правых, і ФНВФМ, якая прадстаўляе левых.
З 1994 па 2009 гады ARENA з’яўлялася кіруючай партыяй. Толькі ў сакавіку 2009 кандыдату ад ФНВФМ удалося перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах.
Тым часам хрысціянска-дэмакратычная партыя значна аслабла, так як яе пацяснілі больш магутныя палітычныя сілы. Гэта прывяло да таго, што на парламенцкіх выбарах 2015 года яна атрымала 2,47 % галасоў і 1 дэпутацкае месца.
Падчас грамадзянскай вайны ў Сальвадоры больш за 75 000 чалавек загінулі[7]. З іх 7 000 з’яўляюцца ўрадавымі вайскоўцамі, 20 000 — паўстанцамі, 48 000 — мірнымі жыхарамі. Таксама ў канфлікце загінула 22 амерыканскіх вайскоўцаў.
US government increased the security support to prevent a similar thing to happen in El Salvador. This was, not least, demonstrated in the delivery of security aid to El Salvador
{{citation}}
: |access-date=
патрабуе |url=
(даведка)
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)