Грамадзянская вайна ў Эфіопіі | |
---|---|
Асноўны канфлікт: Халодная вайна | |
Дата | 12 верасня 1974 — 28 мая 1991 |
Месца | Эфіопія |
Вынік | перамога апазіцыі |
Праціўнікі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грамадзянская вайна ў Эфіопіі — узброены канфлік на тэрыторі Эфіопіі і сучаснай Эрытрэі паміж ваеннай хунтай ДЭРГ і шматлікімі апазіцыйнымі групоўкамі. Канфлікт меў, у тым ліку, этнічную падаплёку ў выглядзе барацьбы за ўлады паміж амхара, якія яшчэ з манархічных часоў былі ва ўладзе, і тыграі, што прадстаўлялі апазіцыю[1].
У выніку дзяржперавароту 1974 годзе быў зрынуты імператар Хайле Селасіе, і да ўлады прыйшла марксісцкая хунта. Супраць новай улады паўсталі шматлікія сілы, ад камуністаў да антыкамуністаў. Паралельна з тым вяліся баявыя дзеянні супраць эрытрэйскіх сепаратыстаў. Да сярэдзіны 1980-х гадоў розныя праблемы, такія як голад 1983—1985 гадоў, эканамічны спад і іншыя наступствы палітыкі ДЭРГ, спустошылі Эфіопію, павялічыўшы народную падтрымку мяцежнікаў. У 1987 годзе хунта самараспусцілася, была ўтворана Народна-Дэмакратычная Рэспубліка Эфіопія пад кіраўніцтвам Рабочай партыі Эфіопіі[2].
У канцы 1980-х гадоў, калі Савецкі Саюз пачаў спыняць сваю падтрымку ўладам, пазіцыі паўстанцаў яшчэ больш узмацніліся. У маі 1991 года ўрадавая армія пацярпела паражэнне ў Эрытрэі, і прэзідэнт Менгісту Хайле Марыям збег з краіны. 28 мая 1991 года апазіцыйны Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт эфіопскіх народаў (РПДФ), кааліцыя левых этнічных паўстанцкіх груп, увайшла ў Адыс-Абебу. Вайна завяршылася[3].
У выніку канфлікту загінула не менш за 1,4 мільёна чалавек, з якіх 1 мільён чалавек загінулі ад голаду, а астатнія — у выніку баявых дзеянняў і іншых формаў гвалту[2].