Граф Монтэ-Крыста (фільм, 2002)

Граф Монтэ-КрыстаM:
The Count of Monte Cristo
Жанр прыгоды
Рэжысёр Кевін Рэйнальдс
Прадзюсар Гэры Барбер
Роджэр Бірнмаум
Сцэнарыст Аляксандр Дзюма (кніга)
Джэй Уолперт
У галоўных
ролях
Джэймс Кэвізел
Гай Пірс
Дагмара Дамінчук
Рычард Харыс
Джэймс Фрэйн
Луіс Гузман
Аператар Эндру Дан
Кампазітар Эд Шэрмур
Кінакампанія Touchstone Pictures
Працягласць 131 мін.
Бюджэт 35 000 000
Зборы 75 395 048
Краіна ЗША
Мова англійская
Год 2002
IMDb ID 0245844

«Граф Монтэ-Крыста» (англ.: The Count Of Monte Cristo) — прыгодніцкі фільм Кевіна Рэйнальдса. За аснову фільма быў узяты раман вядомага французскага пісьменніка і журналіста Аляксандра Дзюма.

Фільм уяўляе сабой блізкую да арыгінальнага тэксту экранізацыю аднайменнага рамана Аляксандра Дзюма. Марак Эдмон Дантэс мае намер жаніцца на прыгожай Мерседэс, але яго лепшы сябар Фернан Мандэга будуе на конт гэтага ўласныя планы. Абгавораны Фернанам і яго саўдзельнікам Дантэс трапляе ў турму на востраве Іф і трынаццаць гадоў марыць пра ўцёкі і месці. Яму атрымоўваецца бегчы дзякуючы іншаму нявінна асуджанаму, абату Фарыя, які стаў не толькі яго выратавальнікам, але і настаўнікам фехтавання і фінансавага мастацтва. Адшукаўшы адпісаны яму абатам скарб і ўвойдучы ў вышэйшы свет пад імем графа Монтэ-Крыста, Дантэс ажыццяўляе даўно задуманую помсту.

Акцёр Роля
Джэймс Кэвізел Эдмон Дантэс Эдмон Дантэс
Гай Пірс Фернан Мандэга Фернан Мандэга
Рычард Харыс Фарыя абат Фарыя
Луіс Гузман Джакапа Джакапа
Дагмара Дамінчук Мэрсэдэс Мэрсэдэс
Джэймс Фрэйн Вільфор Вільфор
Майкл Уінкат Арманд Дарлеак Арманд Дарлеак
Крыстафер Адамсан Марыс Марыс
Джэйбі Бланк Луіджы Вампа Луіджы Вампа
Алекс Нортан Напалеон Напалеон
Генры Кэвел Альберт Мандэга Альберт Мандэга

Музыку да фільма напісаў брытанскі кампазітар Эдвард Шэрмур.

Назва кампазіцыі Аўтары / выканаўцы Час
1 «Introduction» Эдвард Шэрмур 1:36
2 «Landing On Elba» Эдвард Шэрмур 3:32
3 «Marseille» Эдвард Шэрмур 4:23
4 «Betrayed» Эдвард Шэрмур 3:52
5 «Chateau Dif» Эдвард Шэрмур 4:26
6 «Abbe Feria» Эдвард Шэрмур 2:23
7 «Edmonds Education» Эдвард Шэрмур 0:58
8 «Training Montage» Эдвард Шэрмур 1:54
9 «Escape from the Island» Эдвард Шэрмур 7:24
10 «Finding The Treasure» Эдвард Шэрмур 2:52
11 «An Invitation To The Ball» Эдвард Шэрмур 2:12
12 «Involving Albert» Эдвард Шэрмур 2:47
13 «After The Party» Эдвард Шэрмур 3:05
14 «Retribution» Эдвард Шэрмур 5:29
15 «End Titles» Эдвард Шэрмур 5:47

Водгукі грамадства і крытыка

[правіць | правіць зыходнік]
  • Фільм атрымаў станоўчыя водгукі ў Variety, Rolling Stone (ацэнка 3,5 з 5), New York Times (ацэнка 3,5 з 5), San Francisco Chronicle, CNN і USA Today. У Washington Post розныя рэцэнзенты далі яму ацэнкі ад 3 да 4,5 з 5, таксама стрымана фільм быў ацэнены ў Entertainment Weekly (адзнака B-). Адмоўныя водгукі фільм атрымаў ад рэцэнзентаў New York Post (ацэнка 1,5 з 4) і Los Angeles Times (2 з 5)[1].
  • Пры бюджэце ў 35 мільёнаў долараў фільм сабраў у сусветным пракаце звыш 75 мільёнаў. На вядучых сайтах IMDB і Rotten Tomatoes фільм атрымлівае ад гледачоў у сярэднім досыць высокія адзнакі (адпаведна больш 7,5 з 10 і больш 6,5 з 10).
  • У навукова-папулярнай перадачы «Разбуральнікі легенд» (выпуск 4, 2006 год) выкарыстаны кадры з фільма 2002 года ў сюжэце, дзе правяраецца міф пра тое, што адной шпагай можна рассекчы іншую[2].

Зноскі