Граўвака, або шэрая вака (ад ням.: grau - шэры і Wacke - гліністая горная парода) — цёмна-шэры да бурага пясчанік палеазойскага ўзросту, які змяшчае нароўні з зернямі кварцу абломкі розных парод. Утварыўся ў выніку разбурэння асноўных вывергнутых парод. Вельмі цвёрды. Выкарыстоўваецца ў відзе друзу ў аўта- і чыгуначным будаўніцтве. Шырока распаўсюджаны.
Часта пад гэтым тэрмінам разумеюць пяскі і пясчанікі, якія складаюцца з абломкаў розных горных парод, незалежна ад характару цэментуючага рэчыва. З-за нявызначанасці і розных тлумачэнняў тэрміна ўжываць яго ў петраграфічным сэнсе не рэкамендуецца.