Гром

Гром — гукавая з’ява ў атмасферы, суправаджае разрад маланкі. Гром уяўляе сабой ваганні паветра пад уплывам вельмі хуткага падвышэння ціску на шляху маланкі, з прычыны награвання прыблізна да 30 000 °C. Раскаты грому ўзнікаюць з-за таго, што маланка мае значную даўжыню і гук ад розных яе участкаў даходзіць да вуха назіральніка не адначасова; акрамя таго грому спрыяе адлюстраванне гуку ад аблокаў, а таксама таму, што з-за рэфракцыі гукавая хваля распаўсюджваецца па розных шляхах і прыходзіць з рознымі запазненнямі, акрамя таго сам разрад адбываецца не імгненна.

Гучнасць грукату грому можа дасягаць 120 дэцыбел.

Гром у міфалогіі і рэлігіі

[правіць | правіць зыходнік]

У розных рэлігіях і міфалогіях лічылася, што гром, гэта адна з праяў гневу багоў. Такіх богаў часта звалі грамавержцамі.

Найбольш вядомыя багі-грамавержцы: