Грот (нідэрл.: Grootzeil, г.зн. вялікі парус) — на трохмачтавых суднах ніжні прамы парус на сярэдняй мачце (грот-мачце). Калі на грот-мачце няма прамых парусоў, гротам называюць ніжні косы парус. На аднамачтавых суднах гротам звычайна назваюць задні парус.