Грузінскі кантынгент у Іраку | |
---|---|
Гады існавання | 2003—2008 |
Краіна | Грузія |
Уваходзіць у | Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку |
Колькасць | 2300 чалавек |
Дыслакацыя | Ірак |
Войны | Іракская вайна |
Грузінскі ваенны кантынгент у Іраку — створанае ў 2003 годзе падраздзяленне Узброеных сіл Грузіі, якое ўдзельнічала ў вайне ў Іраку.
Першыя вайскоўцы былі накіраваны ў Ірак у пачатку жніўня 2003 года, у далейшым колькасць кантынгенту была павялічана[1]. Грузіны былі размешчаны ў асноўным у правінцыі Васіт, а адзін батальён — у Багдадзе. Пасля пачатку вайны ў Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008 года пачалося вяртанне грузінскіх войск з Ірака. 10—11 жніўня першыя 800 вайскоўцаў з 11 тонамі грузаў былі дастаўлены з Ірака ў Грузію на самалётах ВПС ЗША[2]. 30 лістапада 2008 года апошнія вайскоўцы Грузіі пакінулі Ірак[3].
Страты грузінскага кантынгенту ў Іраку склалі 5 вайскоўцаў загінулымі і не менш за 19 параненымі.